Еўрасаюз адмяняе квоты на малако

1 апреля 2015

Еўрасаюз праз 30 гадоў адмяняе квоты на малако. Прычынай увядзення абмежавання ў свой час сталі асцярогі перанасычэння рынку малочнай прадукцыяй. Новыя правілы запрацуюць сёння. Сотні вытворцаў малака і малочных прадуктаў з розных краін ЕС ужо пачалі выказвацца супраць такога новаўвядзення.

Дэманстранты патрабуюць падтрымаць закупачныя цэны, інакш яны могуць разарыцца (пад ціскам транснацыянальных гігантаў). Па меркаванні фермераў, адмена квот зробіць вытворчасць малака, а таксама малочных прадуктаў у малых гаспадарках Еўропы нерэнтабельнай.