Еўрасаюз адкрывае межы для грамадзян 14 краін

1 июля 2020
З 1 ліпеня Еўрасаюз адкрывае свае межы для прыезджых з 14 краін планеты. Гэты спіс рэкамендацыйны. Верагодна, да іх у найбліжэйшыя дні дабавяць Кітай. Астатнія турысты пакуль у чаканні. У тым ліку і ў ЗША. Штогод каля 15 мільёнаў амерыканцаў наведваюць Стары Свет, а 10 мільёнаў грамадзян ЕС адпраўляюцца ў Штаты. Узаемна закрытыя межы наносяць каласальны ўрон эканомікам абодвух бакоў. Турызм, напрыклад, фарміруе 13 працэнтаў ВУП Італіі. Спіс дазволеных краін будзе абнаўляцца кожныя два тыдні ўслед за зменай эпідэміялагічнай сітуацыі.