Еўрасаюз асцерагаецца новай хвалі мігрантаў

18 июля 2016

Еўрасаюз асцерагаецца, што няўдалы ваенны пераварот у Турцыі можа прывесці да новай хвалі мігрантаў.

Цяпер бежанцы могуць заявіць, што Турцыя больш не з'яўляецца бяспечнай краінай, і адмовіцца ад іх перанакіравання ў яе.

Пасля крывавага тэракта ў Ніцы, які ўчыніў выхадзец з Туніса, еўрапейскія палітыкі гатовыя да катэгарычных антыміграцыйных мер аж да закрыцця сваіх межаў для бежанцаў. Гэтае пытанне стала адным з асноўных на сённяшнім пасяджэнні Савета ЕС. З Бруселя перадае наш карэспандэнт Аляксей Радзівонаў (відэа).