Еўрасаюз не стане ўмешвацца ў справы Іспаніі і Каталоніі

20 октября 2017

Аб гэтым заявіў кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск. У сваім Twitter палітык напісаў, што сітуацыя турбуе ЕС, але прасторы для ўмяшання ў гэту праблему няма.

Cёння ў Бруселі праходзіць другі дзень саміту Еўрасаюза. Ангела Меркель у сваім выступленні заявіла, што краіны ЕС прынялі рашэнне адмовіць Турцыі ў фінансаванні. Раней планавалася выдзеліць краіне больш як 4 мільярды долараў на падтрымку яе ўступлення ў Еўрасаюз.