Еўрасаюз можа ўвесці санкцыі ў дачыненні расійскіх журналістаў

23 сентября 2014

Еўрасаюз можа ўвесці санкцыі ў дачыненні расійскіх журналістаў, якія працуюць ва Украіне. Аб гэтым паведамляе нямецкая Юнге Вельт. Пад дзеянне абмежавальных мер могуць трапіць не толькі рэпарцёры, але і цэлыя інфармагенцтвы, адзначае выданне. МЗС Расіі ўжо назвала магчымае занясенне журналістаў у санкцыйныя спісы абсурдным і непрымальным. У той жа час, як піша газета Камерсант са спасылкай на крыніцы ў ЕС, ужо праз тыдзень Брусель можа запусціць працэс перагляду антырасійскіх мер.