Еўрасаюз можа ўнесці Турцыю ў чорны спіс афшораў

24 ноября 2017

Гэта можа здарыцца да канца года, паведамляе "Блумберг" са спасылкай на дасведчаныя крыніцы. Паводле звестак агенцтва, спецыяльная робочая група ЕС лічыць, што Анкара зрабіла недастаткова для забеспячэння сваёй фінансавай празрыстасці і барацьбы са звышільготнымі падатковымі рэжымамі.

Турэцкі бок можа паўплываць на сітуацыю, калі да сустрэчы міністраў фінансаў 5 снежня паспее выпрацаваць дадатковыя абавязацельствы па рэформе падатковага рэжыму. Пры гэтым у Еўрасаюзе пакуль не вырашылі, якія менавіта санкцыі могуць быць прыменены да краін з чорнага спісу. У яго могуць увайсці 36 дзяржаў, у тым ліку Панама, Туніс і Маршалавы астравы.