Еўрасаюз можа стварыць уласную армію

9 марта 2015

Аб гэтым у інтэрв'ю нямецкай газеце "Вельт ам Зонтаг" заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер. Паводле яго меркавання, узброеныя сілы дапамогуць ЕС сфарміраваць знешнюю палітыку, гарантаваць бяспеку, а таксама несці калектыўную адказнасць за міжнародныя падзеі. У падтрымку прапановы ўжо выказаліся міністэрства абароны ФРГ, а таксама шэраг дэпутатаў нямецкага Бундэстага. За стварэнне адзінай арміі Еўрасаюза выступіў і прэзідэнт Фінляндыі.