Еўрасаюз і Украіна дасягнулі папярэдняй дамоўленасці

30 октября 2014

Еўрасаюз і Украіна дасягнулі папярэдняй дамоўленасці па фінансавых гарантыях паставак расійскага газу ва Украіну. Аб гэтым ІТАР-ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да перамоў. Паводле яе слоў, гэта дазволіць спадзявацца на заключэнне выніковага пагаднення на зімовы перыяд. У найбліжэйшыя гадзіны адновяцца трохбаковыя перамовы Расіі, Украіны і Еўракамісіі. Раней расійскі бок паведамляў аб гатоўнасці вярнуцца да абмеркавання паставак газу толькі пры прадастаўленні фінансавых гарантый Еўракамісіі па аплаце доўгу Украіны за газ. Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк сёння заявіў, што краіна гатова выплаціць першы транш за пастаўлены газ у памеры аднаго мільярда чатырохсот пяцідзесяці мільёнаў долараў.