Еўрасаюз дамовіўся аб стварэнні банкаўскага саюза

19 декабря 2013

Па выніках цяжкіх перамоў, якія доўжыліся ў Бруселі амаль 12 гадзін, міністры фінансаў ЕС адобрылі апошні ключавы пункт пагаднення - Адзіны механізм вырашэння праблем. Ён дазволіць зачыняць банкі, якія знаходзяцца на грані банкруцтва і запускаць рэжым абароны ўкладчыкаў. Падрыхтоўка пагаднення аб банкаўскім саюзе пачалася пасля сусветнага фінансавага крызісу 2008-га, калі ратаваць буйныя еўрапейскія банкі прыйшлося за кошт падаткаплацельшчыкаў.