Еўрасаюз зачыняе знешнія межы

17 марта 2020
З сённяшняга дня Еўрасаюз зачыняе знешнія межы для астатніх дзяржаў. Аб гэтым паведаміў Эмануэль Макрон пасля перамоў з лідарамі "Вялікай сямёркі". Выключэнні зробяць для працаўнікоў сферы аховы здароўя, даследчыкаў, якія працуюць над стрымліваннем COVID-19, і дыпламатаў. Пры гэтым унутры шэнгенскай зоны зачыняць межы лічаць немэтазгодным.