Еўропу чакае новы крызіс

5 ноября 2014

Адкарэктаваныя прагнозы Еўракамісіі апынуліся несуцяшальнымі. Узровень беспрацоўя скараціўся - гэта адзін з нешматлікіх плюсаў. Але нязначна, на 2 дзясятых працэнта. Затое, як чакаецца, яшчэ вырасце аб'ём дзярждоўгу еўразоны. Ён дасягне 94,8% сумарнага ВУП. Зрэшты, Еўракамісія спадзяецца, што да 2016 года аб'ём дзярждоўгу ўсё-такі атрымаецца скараціць на 1%. Тым не менш, варта нагадаць, што ўзровень дзярждоўгу па правілах ЕС не павінен перавышаць 60% ВУП.