Еўропу захапіла хваля дэманстрацый

4 июня 2013

У Іспаніі палітыка мераў бюджэтнай эканоміі прывяла да масавых скарачэнняў. Без працы ў гэтай краіне застаюцца амаль 5 мільёнаў чалавек. Колькасць беспрацоўных перавышае 57 працэнтаў. А гэта кожны трэці чалавек маладзейшы за 25 гадоў. Жорсткая антыкрызісная палітыка ўдарыла і па французах. Даступная медыцына і шанцы на будаўніцтва жылля - для многіх гэта стала раскошай.


Наконт еўрапейскай сітуацыі раскажа Аляксандра Пінчук.


Тысячы іспанцаў пратэстуюць супраць мераў жорсткай эканоміі ўрада. Палітыка тройкі (а гэта Еўракамісія, Еўрапейскі цэнтральны банк і Міжнародны валютны фонд) для кагосьці з іх абярнулася звальненнем, для кагосьці скарачэннем дапамогі.


Прагматычныя англічане з лонданскага цэнтра Aоn вывучылі 200 краін свету на прадмет палітычнай нестабільнасці і магчымага тэрору. Як паказала даследаванне, самы высокі ўзровень небяспекі ў Еўропе - у Грэцыі. Ненашмат лепш у Іспаніі і Францыі. Сабатаж, беспарадкі, бунты, рэвалюцыі і нават грамадзянскія войны чакаюць гэтыя тры краіны ў тым выпадку, калі сітуацыя не зменіцца.


Дагэтуль еўрапейцы нават не меркавалі, што могуць калі-небудзь увайсці ў такі спіс, не тое што заняць у ім лідзіруючыя пазіцыі.


Бесчалавечная антыкрызісная палітыка Еўрасаюза балюча ўдарыла па французах. Для многіх людзей у Францыі няма больш даступнай медыцыны і шанцаў на будаўніцтва жылля. Затое аднаполыя пары могуць зараз рэгістраваць шлюбы і афармляць усынаўленне. Але тых, хто прытрымліваецца традыцыйнай арыентацыі, гэтае дасягненне Франсуа Аланда, мякка кажучы, мала радуе. Узровень жыцця ўпаў так рэзка, што Елісейскі палац распрадае калекцыйныя віны са сваіх скляпоў у спробе хоць нешта супрацьпаставіць пагрозе рэцэсіі.


Эксперты не выключаюць, што ўжо ў наступным годзе да пераліку нестабільных краін далучацца Партугалія і Ірландыя. У гэтых дзяржавах Еўропы ўзровень беспрацоўя стабільна расце, а сярэдні даход на душу насельніцтва падае.