Еўропу працягвае атакаваць эпідэмія грыпу

1 марта 2018
У Румыніі за некалькі месяцаў ад грыпу памерлі 68 чалавек. Многія з іх не былі вакцынаваныя. Медыкі папярэджваюць, што эпідэмія прадоўжыцца яшчэ некалькі тыдняў. Міністэрства аховы здароўя Румыніі выдала шэраг указанняў для бальніц, школ і аптэк. У тым ліку абмежаваны доступ наведвальнікаў да пацыентаў.