Шторм "Сіяра" прынёс снегапады ў Вялікабрытанію і Ірландыю. У сталіцы Шатландыі хуткасць парываў ветру сёння раніцай дасягае 26-ці метраў за секунду. Паводле слоў метэаролагаў, днём вецер яшчэ ўзмоцніцца. Ветрана сёння і ў Дубліне. А ва Уэльсе і Англіі дождж затапіў каля 10-ці гарадоў. У Францыі вецер перакуліў вялізны грузавік, у Нармандыі - хвалі вышынёй з трохпавярховы дом. У швейцарскім Цюрыху цягнік знесла з рэек дрэвам, што ўпала. У Альпах з-за завеі прыпыненая праца некаторых гарналыжных курортаў. Непагадзь накрыла таксама Германію, Нідэрланды, Нарвегію, Бельгію, Польшчу і Чэхію. "Сіяра" стаў наймацнейшым за апошнія 7 гадоў штормам у Еўропе. Ён ужо забраў жыцці шасці чалавек.
Еўропу накрыў магутны шторм "Сіяра"
11 февраля 2020













