Еўропу на трываласць выпрабоўвае і анамальная спякота

7 июля 2015

Найбольш складаная сітуацыя ў Іспаніі. Тут працягваюцца пажары. У наваколлях Барселоны агонь ужо ўшчыльную падступіў да жылых дамоў, эвакуіраваныя паўтары тысячы чалавек. Узяць стыхію пад кантроль пакуль не ўдаецца. Слупок тэрмометра ў некаторых правінцыях дасягае плюс 44 градусы. Некалькі чалавек былі дастаўленыя ў бальніцы з-за сонечнага ўдару. Спякота абрынулася на ўсю Еўропу. Месцамі тэмпература паветра даходзіць да 50 градусаў.