Еўрапейскі суд дазволіў не выплачваць дапамогі беспрацоўным мігрантам

12 ноября 2014
Гэтае рашэнне, закліканае абмежаваць так званы турызм за дапамогамі, звязана з пэўным выпадкам у Германіі. У яго аснове ляжыць іск 25-гадовай грамадзянкі Румыніі Элісабеты Дана, якая пражывала ў Лейпцыгу на ўсходзе ФРГ. Жанчына атрымлівала дапамогу 371 еўра за месяц на сына. Але мясцовыя ўлады адмовіліся дапамагаць ёй, калі вырашылі, што яна не дастаткова актыўна шукае працу. Акрамя таго, жанчына не мае прафесійнай адукацыі і не ведае нямецкай мовы. Гэты судовы вердыкт дазваляе, у прыватнасці, Вялікабрытаніі адмаўляць беспрацоўным мігрантам з ЕС у некаторых дапамогах. Такое рашэнне ЕС на руку брытанскаму прэм'еру Дэвіду Кэмерану - ён перманентна спрабуе абмежаваць прыток у краіну імігрантаў з ЕС.