Еўрапейскі парламент адобрыў пакет мер па барацьбе з эпідэміяй каранавіруса, прапанаваны Еўракамісіяй

27 марта 2020
Паводле  дакумента вылучаць 37 мільярдаў еўра на абарону еўрапейскай эканомікі ад наступстваў распаўсюджвання захворвання. Еўрагрупе і Еўракамісіі трэба будзе  скласці фінансавы план аднаўлення эканомікі ЕС. Прапановы, як чакаецца, унясуць праз два тыдні, распавёў кіраўнік Еўрасавета   Шарль Мішэль  па выніках саміту Еўрасаюза. Ён прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі і працягваўся больш за шэсць  гадзін.