Еўрапейскім аўтамабілем года" стаў Opel Astra 7-га пакалення

1 марта 2016

Другое месца з невялікім адрывам - у шведскага ўсюдыхода Volvo XC90. У тройцы прызёраў і родстэр Mazda MX-5. Сёлета канкурсантаў ацэньвалі 58 журналістаў з больш чым 20-ці краін. У кожнага было па 25 балаў, якія належала справядліва раздаць не менш чым пяці аўтамабілям. Скласці поўную карціну аб конкурсных аўто журналістам дапамаглі дзве пашыраныя тэставыя сесіі.