Еўрапейскія паводкі ахопліваюць новыя тэрыторыі

11 июня 2013

Спіс краін, якія церпяць няшчасце, папоўніла Іспанія. З-за моцных дажджоў вуліцы гарадоў у Навары ператварыліся ў бурныя патокі. З-за затапленняў у Харватыі ўжо ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Складанай застаецца сітуацыя і ў Аўстрыі. У заходніх раёнах эвакуіраваныя сотні жыхароў, блакіраваны рух на аўтамабільных дарогах і чыгунках. Тым часам, у суседняй Германіі ўжо пачалі падлічваць шкоду ад стыхіі. Толькі ў Баварыі сума перавысіла 100 мільёнаў еўра.