Еўрапейскія банкі рыхтуюць адзіную аплатную сістэму

6 ноября 2019
Дваццаць еўрапейскіх банкаў удзельнічаюць у распрацоўцы адзінай аплатнай сістэмы, якая магла б замяніць амерыканскія Visa, Master Card і іншыя, у тым ліку мабільныя дадаткі для аплаты. Ідэя ўзнікла яшчэ ў 2017, калі Еўрапейскі цэнтральны банк паставіў пытанне суверэнітэту плацяжоў у Еўропе. Дарэчы, паводле звестак некаторых СМІ, сама ініцыятыва можа мець не тэхнічны, а палітычны характар.