Еўропе прыйдзецца расплачвацца за дзесяцігоддзі рабаўніцкага, распушчанага і паразітычнага жыцця

11 сентября 2022

Цалкам зразумела, што разлютаванасць насельніцтва нарастае. У Італіі паляць жыроўкі. У Германіі могуць з'явіцца свае "жоўтыя камізэлькі". У Чэхіі ўраду пастаўлены ўльтыматум - ён павінен пайсці ў адстаўку, лічаць мясцовыя жыхары. Успыхнула Малдова, насельніцтва запальвае свечкі і патрабуе перамен. 

Сітуацыю з эканамічным крызісам падаграваюць і абсурдныя рашэнні, якія для выхаду прапануюць чыноўнікі: запасацца дровамі, паліць вішнёвыя костачкі і нават збожжа. Зіма набліжаецца і ўжо абяцае быць гарачай, праўда, не кліматычна, а палітычна. Падрабязна ў рубрыцы Кацярыны Ціхаміравай (відэа).