Еўрапарламент выказаўся за ўвядзенне санкцый супраць Венгрыі

12 сентября 2018

Дакумент адобрылі 448 дэпутатаў супраць 197. Такім чынам, Еўрапарламент упершыню звяртаецца да 7-га артыкула Лісабонскага дагавора, прымяненне якога ў будучыні можа пазбавіць Венгрыю права голасу ў ЕС. Ці запускаць штрафную працэдуру, павінны вырашыць у Савеце Еўрасаюза. Асноўную незадаволенасць у еўрапейскіх улад выклікае незахаванне Венгрыяй законаў аб даванні прытулку бежанцам. У самой краіне не лічаць, што Будапешт сваёй міграцыйнай палітыкай адыходзіць ад еўрапейскіх каштоўнасцяў.