Еўрапарламент запатрабаваў ад Ёзэфа Блатэра неадкладна пакінуць пасаду прэзідэнта FIFA

11 июня 2015

Еўрапарламент запатрабаваў ад Ёзэфа Блатэра неадкладна пакінуць пасаду прэзідэнта FIFA і ўступіць месца часоваму выканаўцы абавязкаў. І выпусціў рэзалюцыю. Дакумент будзе вынесены на адабрэнне асамблеі сёння на сесіі ў Страсбургу.

Нагадаем, Блатэр абвясціў аб сваім сыходзе 2 чэрвеня на фоне грандыёзнага карупцыйнага скандалу. Для абрання новага кіраўніка FIFA ён прапанаваў сабраць пазачарговы кангрэс. Паводле слоў старшыні спецыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола Даменіка Скалы, выбары адбудуцца ў перыяд са снежня гэтага года па сакавік наступнага. Адзначым, Блатэр узначальвае FIFA з 1998. 29 мая ён быў перавыбраны на 5 тэрмін.