Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб стварэнні адзінай арміі ЕС

17 февраля 2017
Адзінай арміі ЕС - быць! Зялёнае святло яе стварэнню даў Еўрапарламент. Большасць дэпутатаў падтрымалі рэзалюцыю. Акрамя таго, дакумент прадугледжвае ўзмацненне цэнтралізацыі саюза і стварэнне пасады міністра фінансаў ЕС. Рэзалюцыю прапанаваў былы прэм'ер Бельгіі і адказны за перамовы па "Брэксіт" Гі Верхофстат. Ён адзначыў, што Еўрасаюз не абавязаны чакаць аднагалоснасця ўсіх краін, а павінен прымаць рашэнне, якое падтрымлівае большасць. Палітолагі лічаць, што гэтыя меры выкліканыя страхам распаду адзінай Еўропы.