Еўропа ва ўладзе анамальнай спякоты

20 июля 2015

У Харватыі такіх тэмператур не было за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Слупок тэрмометра ў асобных гарадах краіны  набліжаецца да адзнакі плюс 43. Медыкі рэкамендуюць турыстам асцярожней знаходзіцца на   сонцы і піць больш воды.

З аналагічным заклікам да насельніцтва  звярнуліся і ўрачы  Сербіі. У асобных правінцыях Італіі  ўлады  налажылі забарону на наведванне лясоў. Эксперты асцерагаюцца, што шматдзённая спякота  справакуе лясныя пажары.