13 декабря 2021
Хваля пратэстаў супраць кавід-абмежаванняў пракацілася ў выхадныя па планеце. Асабліва маштабнымі акцыі з удзелам незадаволеных грамадзян былі ў Еўропе. Тысячы кіяўлян выйшлі на плошчу перад офісам прэзідэнта, каб запатрабаваць памякчыць меры адміністрацыйна-медыцынскага тэрору: у краіне без даведкі аб вакцынацыі немагчыма, напрыклад перасякаць межы абласцей, здзяйсняць далёкія паездкі, наведваць многія грамадскія месцы. Нанесены зруйнавальны ўдар па дробным бізнесе, значная частка якога разарылася.
Грэкі патрабуюць змякчэння кавід-абмежаванняў
Грэцыя застаецца адной з краін, дзе проціэпідэмічныя абмежаванні асабліва суровыя. Тут, у прыватнасці, збіраюцца штрафаваць на 100 еўра штомесяц непрышчэпленых старых. Доступ людзей, што не прайшлі вакцынацыю, абмежаваны ўсюды - ад транспарту да ўстаноў грамадскага харчавання. Грэкі расцэньваюць дзеянні ўлад наступленнем на сваю волю. Выступленні ў Афінах час ад часу перарасталі ў сутычкі.