Еўропа пратэстуе супраць COVID-абмежаванняў

12 декабря 2021

Дыктатарскімі лічаць жыхары Люксембурга COVID-абмежаванні ў краіне. Ужо другі тыдзень яны пратэстуюць. Паліцыя сустракае дэманстрантаў вадамётамі.

Арыштаваны 13 удзельнікаў акцыі, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек затрыманы.

Вена, Аўстрыя

Маштабны мітынг прайшоў і ў аўстрыйскай Вене. Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, на вуліцы выйшлі каля 44 тысяч грамадзян.

Парыж, Францыя

У Францыі COVID-дысідэнтаў на акцыях сілавікі затрымлівалі і прымянялі да іх слёзатачывы газ.

Генуя, Італія

Масавыя пратэсты супраць COVID-пашпартоў успыхнулі і ў Італіі. Удзельнікі акцыі ў Генуі палілі дымавыя шашкі і скандзіравалі лозунгі супраць каранцінных абмежаванняў.