Памякчыць абмежаванні для бізнесу - такое рашэнне прынялі ва ўрадзе Літвы. Неўзабаве ў краіне адкрыюць магазіны ў буйных гандлёвых цэнтрах. Таксама адновяць працу рамонтныя майстэрні, службы бытавых паслуг і магазіны, калі ў іх ёсць уваход з вуліцы і ёсць магчымасць рэгулявання патоку кліентаў.
У Германіі з наступнага тыдня адкрыюцца гандлёвыя павільёны плошчай не больш за 800 квадратных метраў. У выпадку ўдалага стрымлівання хваробы з мая пачнуць працаваць школы. Фінляндыя здымае карантын з рэгіёна Уўсімаа. Там дзейнічала забарона на ўезд і выезд.
Еўропа паступова выходзіць з карантыну
16 апреля 2020













