Еўропа паступова выходзіць з каранціну

16 апреля 2020
З наступнага тыдня ў Германіі адкрыюцца магазіны плошчай не больш за 800 квадратных метраў. У выпадку ўдалага стрымлівання хваробы  з наступнага месяца пачнуць працаваць школы. А Фінляндыя здымае каранцін з рэгіёна Уусімаа.  Гэта быў адзіны раён у краіне  з забаронай на ўезд і выезд. Раней паведамлялася, што меры будуць дзейнічаць да 19 красавіка. Аднак з паляпшэннем сітуацыі  ўлады краіны вырашылі спыніць абмежаванне датэрмінова.