Вышэй за адзнаку 760 долараў за тысячу кубаметраў. Біржавая цана на газ у Еўропе б'е гістарычныя рэкорды. Галоўныя прычыны - нізкі ўзровень запасаў газу ў падземных сховішчах Еўропы і перанакіраванне партый звадкаванага паліва ў Азію. Да таго ж Газпрам з канца жніўня спыніў запампоўку газу ў германскія сховішчы. Павялічваць продажы не спяшаюцца напярэдадні запуску "Паўночнага патоку - 2. Першыя кубаметры па новым газаправодзе накіруюцца з Расіі па дне Балтыйскага мора ў Германію ўжо 1 кастрычніка. Гэта выклікала сапраўдную істэрыку і Польшчы, і Украіны, якія дагэтуль паспяхова сядзелі на расійскай транзітнай трубе.
Еўропа на мяжы энергетычнага крызісу
13 сентября 2021













