Еўропа і ЗША ў найбліжэйшы час могуць сутыкнуцца з павелічэннем пагрозы ўнутранага тэрарызму

28 марта 2013
Такое папярэджанне змяшчаецца ў дакладзе МУС Вялікабрытаніі, які прапанавалі парламенту краіны. Чаканае абвастрэнне звязваюць з канфліктам у Сірыі. Паводле звестак брытанскіх спецслужбаў, зараз на баку сірыйскіх радыкалаў каля ста падданых каралевы Лізаветы ІІ. Агульная ж колькасць еўрапейцаў-наёмнікаў ацэньваецца ў некалькі сотняў. Усе яны, вярнуўшыся з вайны, могуць учыніць дыверсіі і тэракты, падкрэсліваецца ў дакладзе.