Еўракамісія выступіла за забарону аднаразовага пластыкавага посуду

28 мая 2018

Еўракамісія выступіла з прапановай забараніць у краінах ЕС аднаразовы пластыкавы посуд, у тым ліку талеркі, шклянкі, лыжкі, відэльцы і трубачкі. Мяркуецца, што гэтая мера дазволіць знізіць узровень забруджвання Сусветнага акіяна, паведамляе ТАСС. Поўнай адмовы ад пластыкавых бутэлек не будзе. Згодна з "пластыкавай дырэктывай", да 2025 года да 90 % бутэлек будзе перапрацоўвацца. Посуд жа плануецца замяніць прадукцыяй з больш экалагічных матэрыялаў.