Еўракамісія: краіны ЕС павінны ўзгоднена выходзіць з каранціну

15 Красавіка 2020
Пакуль на гэты конт уласныя планы ў кожнай з дзяржаў Саюза. Усе яны закрылі межы, не прымаючы ў разлік інтарэсы суседзяў. Рыхтуецца змякчыць каранцінныя меры Польшча. Пэўныя рашэнні на гэты конт будуць прынятыя сёння-заўтра. Вядома ўжо, што размова ідзе аб здыманні абмежаванняў на працу магазінаў: зараз пакупнікі тут павінны трымаць значную дыстанцыю. Адкрыюцца цырульні і салоны прыгажосці. Акрамя таго, грамадзянам дазволяць шпацыры ў парках і скверах. 

План адмены абмежаванняў прыняты напярэдадні ўрадам Чэхіі. З 20 красавіка там адкрыюцца рынкі, дазволяць правядзенне вяселляў з колькасцю запрошаных да 10 чалавек. Спартсменам дазволяць праводзіць сумесныя трэніроўкі. Адкрыццё супермаркетаў азначылі на май, але план адмены каранцінных мер можа карэкціравацца. Да гэтага моманту не менш як 10 краін Старога Свету здымаюць абмежаванні, сярод іх, Іспанія, Італія і Данія.