Еўракамісія заклікае адкрыць межы ЕС да канца чэрвеня

5 июня 2020
Брусель адзначае, што сітуацыя з вірусам хутка паляпшаецца, і члены ЕС ужо саслабляюць памежны кантроль. Так, Італія адкрыла межы для гасцей з краін Шэнгенскай зоны і Вялікабрытаніі. Аэрапорты Мілана, Рыма і Неапаля аднавілі міжнародныя рэйсы. Венгрыя зараз прымае грамадзян Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі. Большасць жа краін мае намер зняць забароны на перасячэнне меж у сярэдзіне чэрвеня, у іх ліку Бельгія, Германія, Грэцыя, Аўстрыя і Нідэрланды.