Еўракамісія папярэджвае Венгрыю, Польшчу і Аўстрыю

17 мая 2017

У выпадку адмовы прыёму бежанцаў краінам пагражаюць санкцыі. Аб гэтым заявіў еўракамісар па пытаннях міграцыі Дзімірыс Аўрамоўлас. Ён заклікаў Польшчу і Венгрыю, якія не прынялі яшчэ ніводнага бежанца, неадкладна пачаць гэтыя дзеянні. Калі да чэрвеня сітуацыя не зменіцца, то Еўракамісія скарыстаецца сваімі паўнамоцтвамі ў рамках дагавораў і запусціць працэдуру па прадухіленні парушэнняў. У прыватнасці, да краін-парушальніц могуць быць прымененыя фінансавыя санкцыі.