Еўракамісія можа выдзеліць на развіццё эканомікі Грэцыі 35 мільярдаў еўра да 2020 года

23 июня 2015

Па словах кіраўніка еўракамісіі Жана-Клода Юнкера, гэтыя сродкі пойдуць на стварэнне новых рабочых месцаў, а першы мільярд крэдыту Афіны змогуць атрымаць ужо сёлета.

У панядзелак падчас нечарговага пасяджэння еўрагрупы ў Бруселі абмяркоўвалася пытанне грэчаскага доўгу. Напачатку тыдня Афіны перадалі еўрагрупе новы пакет прапаноў па структурных рэформах у эканоміцы, які атрымаў пазітыўную папярэднюю ацэнку з боку спецыялістаў.