Еўракамісія: блакада з Калінінграда павінна быць знятая

13 июля 2022

Еўракамісія апублікавала новыя правілы, якімі рэкамендавала не ўжываць абмежаванні да чыгуначнага транзіту ў Калінінград праз Літву. Аднак аўтамабільным перавозчыкам санкцыі прыйдзецца выконваць. Таксама Еўракамісія патрабуе абмежаваць перавозкі ваенных грузаў і грузаў падвойнага прызначэння. Расія ўжо заявіла, што падобнае рашэнне праблемы яе цалкам задавольвае. Фактычна Літве дадзена распараджэнне зняць блакаду з Калінінграда. Афіцыйны Вільнюс гэтае рашэнне пакуль не каменіцруе, хоць раней заяўляў, што санкцыйныя грузы не стане прапускаць ні ў якім разе.