Еўрагрупа ўзгадніла вылучэнне Грэцыі другога транша макрафінансавай дапамогі

25 мая 2016

Больш як 10 мільярдаў еўра могуць быць пералічаныя некалькімі этапамі. Паводле слоў кіраўніка Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму Клауса Рэглінга, першы перавод на суму сем з паловай мільярдаў Афіны могуць атрымаць ужо ў канцы чэрвеня. Для далейшага фінансавання Эладзе трэба выканаць усе мэтавыя паказчыкі міжнароднай праграмы, асабліва ў прыватызацыі і рэфармаванні энергетычных рынкаў.