Адзіную еўрапейскую валюту ўвядуць у суседняй балтыйскай дзяржаве 1 студзеня. Па меркаванні міністраў фінансаў ЕС, Вільнюс выканаў усе нормы для ўступлення ў валютны саюз. Між тым, паводле звестак сацапытанняў, пераход на еўра падтрымлівае менш чым палова літоўцаў.














