Эва Маралес атрымаў перамогу на выбарах у Балівіі

26 октября 2019
Дзеючы прэзідэнт Балівіі Эва Маралес атрымаў перамогу на выбарах і ідзе на чацвёрты тэрмін. У краіне падлічаныя ўсе 100 % бюлетэняў. Колькасць галасоў на карысць Маралеса дасягнула 47,08 працэнта. Разрыў паміж двума кандыдатамі склаў больш за 10 працэнтаў. Дарэчы, для перамогі ў першым туры выбараў у Балівіі кандыдату неабходна набраць не меней як 40 працэнтаў і абысці сапернікаў мінімум на 10. Яўка сёлета склала каля 88 працэнтаў.