Эвакуацыя сёння ноччу з-за паведамлення аб бомбе адбылася і ў Белым доме ў ЗША. Невядомыя патэлефанавалі ў гарадскую паліцыю і паведамілі аб выбухным прыстасаванні. Сакрэтная служба неадкладна прыняла рашэнне аб эвакуацыі з галоўнага ўрадавага будынка Штатаў. Паведамляецца, што ў момант здарэння ў Белым доме праходзіў брыфінг афіцыйнага прадстаўніка прэзідэнта Джоша Эрнэста, які прыйшлося спыніць. Па выніках праверкі памяшканняў пагроза выбуху не пацвердзілася.













