Эвакуацыя пасажыраў круізнага лайнера ў Японіі працягваецца

21 февраля 2020
Яшчэ каля паўтысячы  пасажыраў сёння павінны сысці на японскі бераг з борта круізнага лайнера, дзе адбылася ўспышка  каранавіруса. Гэта будзе трэцяя група людзей, у якіх не выяўлена захворванне. Ім загадана ў найбліжэйшыя 14 дзён уважліва сачыць за станам здароўя і пры найменшым недамаганні  звяртацца па дапамогу да медыкаў. 

Каранавірус адыходзіць

У мацерыковым Кітаі сутачны паказчык тых, хто вылечыўся  ад каранавіруса, упершыню за тыдзень перавысіў дзве  тысячы. Гэта амаль у 2,5 разы больш, чым заразілася, і прыкладна ў 17 разоў больш, чым памерла.