Гэта не Ван Гог!

17 ноября 2016

Амстэрдамскі музей заявіў, што знойдзеныя новыя малюнкі мастака, якія сёння апублікуе адно з французскіх выданняў, з'яўляюцца імітацыяй. Праз некалькі гадзін адбудзецца афіцыйная прэзентацыя кнігі, дзе, як паведамляецца, надрукаваныя 65 раней невядомых малюнкаў Ван Гога. Выдаўцы сцвярджаюць, што сталі ўладальнікамі блакнота мастака, які раней належаў прыватным уладальнікам. Але эксперты музея вялікага майстра ў Амстэрдаме настойваюць, што ні якасць выкарыстаных чарнілаў, ні стылявыя асаблівасці не адносяцца да Ван Гога.