Эстонцы патрабуюць адстаўкі ўрада

23 января 2022

Антыўрадавы мітынг у Эстоніі. Людзі больш не могуць мірыцца з дарагоўляй электраэнергіі, асабліва ва ўмовах суровай зімы. Акцыю ініцыявалі дэпутаты Кансерватыўнай народнай партыі. Удзельнікі патрабавалі адстаўкі Кабінета міністраў, паніжэння тарыфаў на электрычнасць і забароны гандяваць электраэнергіяй на біржы.

Кошт энергіі ў Эстоніі павялічыўся ў сем разоў у параўнанні з леташнім перыядам. Выраслі выдаткі прадпрыемстваў, многія на мяжы банкруцтва. А гэта вядзе да беспрацоўя і зніжэння падатковых паступленняў.