Эстонія больш не пускае расіян у краіну - ці гэта не генацыд, таварышы?

18 августа 2022
18 жніўня апоўначы ўступіла ў сілу забарона расійскім уладальнікам эстонскіх шэнгенскіх віз на ўезд у Эстонію. Выдача такіх віз прыпынена на няпэўны тэрмін. Следам за  Эстоніяй такія меры прымае Латвія: візы яна ўжо не выдае, а ўезд рыхтуецца абмежаваць. Больш за тое, афіцыйная Рыга мае намер пазбавіць грамадзян Расіі пасведчанняў на права жыхарства, нават калі яны купілі нерухомасць у краіне і аплацілі права на пражыванне.