Яшчэ тысячу вайскоўцаў адправяць ЗША на Блізкі Усход

18 июня 2019

Яшчэ тысячу вайскоўцаў адправяць ЗША на Блізкі Усход. І гэта на фоне праблем ва ўзаемаадносінах з Іранам пасля інцыдэнту з танкерамі ў Аманскім заліве. Пры гэтым выконваючы абавязкі кіраўніка Пентагона Патрык Шэнахан запэўніў, што Вашынгтон не імкнецца да канфлікту з Тэгеранам. А дадатковыя войскі гарантуюць  бяспеку амерыканскім вайскоўцам, якія ўжо знаходзяцца на Блізкім Усходзе, і дапамогуць абараніць нацыянальныя інтарэсы ЗША.