Яшчэ адно землетрасенне адбылося ў Мексіцы

24 сентября 2017

У Мексіцы адбылося яшчэ адно землетрасенне магнітудай 5,7. Падземныя штуршкі зафіксаваныя гэтай раніцай у мексіканскім штаце Ч’япас. Пра пацярпелых, ахвяраў і разбурэнні пакуль не паведамляецца. Гэта чацвёртае землетрасенне за тыдзень. Ахвярамі стыхіі сталі больш за 300 чалавек. У сталіцы краіны Мехіка разбураныя амаль 50 будынкаў. Эксперты ацэньваюць шкоду на 8 мільярдаў долараў. Дзясяткі людзей дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак.