Яшчэ адна неспакойная ноч прайшла ў Кіеве

27 января 2014

Напярэдадні ўвечар радыкалы захапілі будынак міністэрства юстыцыі ў цэнтры Кіева. Днём раней яны занялі будынкі міністэрстваў аграрнай палітыкі і харчавання, энергетыкі і вугальнай прамысловасці. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МУС Украіны. Паведамляецца, што падчас штурму ніхто не пацярпеў.


Неспакойна і ў рэгіёнах Украіны. Напярэдадні пратэстуючыя таксама паспрабавалі захапіць будынак абласной адміністрацыі ў горадзе Запарожжы. Мітынтоўцы закідвалі міліцыю камянямі, сілавікі ў адказ ужылі сетла-шумавыя і газавыя гранаты. Спробы захопу адміністрацыйных будынкаў таксама былі распачаты ў горадзе Сумы, Днепрапятроўску і Адэсе.