Яшчэ адзін супрацоўнік ААН памёр ад ліхаманкі Эбола

21 октября 2014

Гэта адбылося ў Сьера-Леонэ. Загінуўшы - грамадзянін гэтай краіны. Жонка чыноўніка шпіталізаваная. Зараз мясцовыя ўлады высвятляюць, з кім яшчэ мог кантактаваць памерлы. Гэта ўжо трэці прадстаўнік сусветнай арганізацыі, які памёр ад ліхаманкі Эбола. Паводле апошніх звестак, заражэнне вірусам у Заходняй Афрыцы ідзе на спад. Так, напярэдадні Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што ў Нігерыі за апошнія паўтара месяца не зафіксавана ніводнага выпадку інфіцыравання.