ЕС падоўжыў санкцыі ў дачыненні да фізічных асоб і 38-мі кампаній, звязаных з Расіяй

12 марта 2018

Еўрапейскі саюз падоўжыў да 15 верасня санкцыі ў дачыненні да паўтары сотні фізічных асоб і 38-мі кампаній, звязаных з Расіяй. У афіцыйным паведамленні адзначаецца, што санкцыі, уведзеныя ў сакавіку 2014-га і апошні раз падоўжаныя кіраўніцтвам ЕС летась у верасні, звязаны з дзейнасцю гэтых асоб і кампаній, "якая парушае альбо ставіць пад пагрозу тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны". Меры заключаюцца ў замарожванні актываў і абмежаванні паездак.